Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Волчин

Волчин...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Волчин



    Відаць, лёсам наканавана яму застацца на радзіме, і менавіта Воўчын - апошні прытулак караля Рэчы Паспалітай.

Стыль: Позьняе барока
Год пабудовы: 1733, сяр. 2-й паловы 18 ст.

    Воўчынская сьвятыня, безумоўна, пабудавана (арх. Якуб Хемпель) пад уплывам аналягічных рымскіх сьвятыняў, такіх як касьцёл Найсьвяцейшага Імя Марыі або суседні, падобны да яго касьцёл на плошчы Вэнэцыі перад форумам Траяна.
    Менавіта тут быў ахрышчаны і пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
    Кароль Станіслаў Аўгуст, застаўшыся без дзяржавы, у 1798 г. памёр у адзіноце ў Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У спадчынную пахавальню ў воўчынскім касьцёле яго астанкі перавезьлі ў 1938 г. (ужо з Ленінграда).
    У 1987-89 гг. былі праведзены археалягічныя даследаваньні. У самым пачатку раскопак былі знойдены рэшткі трунаў (труна 18 ст. была ўкладена ў большую для перавозкі), кавалкі тканіны зь яе абіўкі. Шытыя залатымі ніткамі па тканіне каралеўскія арлы мелі на грудзёх яшчэ выяву "цялка" - радавога знаку Панятоўскіх. Таксама былі выяўлены фрагмэнты шпоры 18 ст., фрагмэнт шпагі, абутковую падкоўку, шмат цьвікоў. Праз спэцыяльны аналіз, выяўленых у крыпце дробных костак было даказана, што, сапраўды тут знаходзілася пахаваньне караля. Усе гэтыя рэчы з дазволу савецкіх уладаў у 1989 годзе былі вывезеныя ў Польшчу і пахаваны ў варшаўскім катэдральным касьцёле. Але ж археолягі не знайшлі на месцы пахаваньня ніводнай цэлай каралеўскай костачкі. Калі б косьці з крыпты выкідвалі рабаўнікі, то хоць што-небудзь засталося б. А так відавочна, што нейкі добры чалавек (ксёндз?) старанна сабраў з разрабаванай труны парэшткі нашага апошняга караля і перазахаваў іх недзе непадалёк ля касьцёла ці на старасьвецкіх каталіцкіх могілках. Відаць, лёсам наканавана яму застацца на радзіме, і менавіта Воўчын - апошні прытулак караля Рэчы Паспалітай.
    Не так даўно быў створаны Рэспубліканскі фонд па рэстаўрацыі сьвятыні.

Старонка энцыкляпэдыі - Волчин. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай на старонцы Волчин, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры і г.д.    

Волчин и римские соборы:

Волчин - Рим - Санта Мария Маджори

Сама волчинская святыня:

Волчин - костёл - ворона

Фото Андрей Дыбовский.

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com