Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Островно

Островно...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Островно



    Островно. Бэрнардоні. Жыгімонт Аўгуст і перамогі ВКЛ. Яшчэ адзін беларускі храм у гатычным стылі!

Стыль: Готыка, Маньерызм, Барока
Год пабудовы: 16 ст.

    Мястэчка Астроўна вядома з 16 стагодзьдзя. Мястэчка мела прывілей Магдэбургскага права, аб чым яшчэ ў пачатку ў 20 ст. нагадвалі парэшткі ратушы. Тут у 1557 годзе нарадзіўся Леў Сапега.
    Касьцёл пабудаваны каралём Жыгімонтам Аўгустам у гонар бліскучых перамогаў ваяроў войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Масковіі, якія былі атрыманыя адна за другой у бітвах на Ўле ў 1564 годзе і пад Воршай у 1564 годзе. Той першы касьцёл быў зруйнаваны, але быў адбудаваны (верагодны архітэктар Я. М. Бэрнардоні) зноў віцебскім ваяводам Міхалам Пацеем. Каля 1620 года Аляксандар Сапега засноўвае тут кляштар дамініканаў.
    Першапачатковы храм быў пабудаваны ў гатычнай традыцыі, але пры перабудовах былі ўнесеныя рысы рэнэсансу і барока. У помніку прысутнічаюць розные тыпы кладкі: у ніжняй частцы гатычная, у пілястрах простая рэнэсансная, у заходняй сьцяне тычковая.
    Храм знаходзіцца ў аварыйным стане. Пры перабудове храма ў 19 стагодзьдзі на праваслаўную царкву, касьцёл быў пераарынтаваны на 180 градусаў, быў закладены ўваходны партал, а новы ўваход прабіты ў апсідзе. У выніку, цяпер над новым уваходным парталам расьце пагрозлівая расколіна.

Фотаздымакі з артыкула пра касьцёл у Островне.

Островно:

Касьцёл - Островно

Аб'ява на дзьвярох:

Аб'ява - Островно

 

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com