Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Nowogródek...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Nowogródek



Nowogródek. Канец 14 стагоддзя...

Стыль: Готыка, "Сармацкае барока"
Год пабудовы: кан. 14 ст., 1712-23

   Nowogródek. Касьцёл па сваёй клерыкальнай гісторыі адзін з самых старажытных на Беларусі, заснаваны вялікім князем Вітаўтам у 1395 г. У 1422 г . у касьцёле кароль Польшчы Ягайла браў шлюб з князёўнаю Зоф'яй Гальшанскаю. Як выглядаў першы будынак касьцёла - невядома. Ацалелі раньнія гатычныя мураваныя фрагмэнты 14 стагоддзя: дзьве гранёныя каплічкі з нэрвюрнымі скляпеньнямі і каляровымі вітражамі, "у волаў апраўленымі".
   У адной з капліцаў захоўваецца цудатворны абраз Маці Божае Наваградскае, празь які немаўляткам атрымаў аздараўленьне Адам Міцкевіч, ахрышчаны ў гэтым касьцёле 12 лютага 1799 г.
   У другой гатычнай капліцы знаходзіцца скульптурная выява сьв. Экспэдыста, мармуровая кансэкрацыйная табліца і мэмарыяльная пліта, умураваная ў паўночную сьцяну ў 1643 г. па загадзе кашталяна наваградскага Яна Рудаміны на памяць аб браце і сябрах, якія загінулі ў пераможным баі пад Хоцінам у 1621 годзе. Надмагільле вырашана па мастацку выразна: уверсе разьмешчана рэльефная выява Маці Божае зь Дзіцяткам на аблоках. Цэнтральная частка ўяўляе шматфігурную рэльефную кампазыцыю з выявамі дзевяці ўкленчаных фігураў загінуўшых, справа ад іх у больш буйным маштабе таксама ўкленчаная ў малітоўнай позе з ружанцамі ў руках фігура самога Яна Рудаміны, а ўнізе - пераможаныя ім ворагі з адсечанымі галовамі ў цюрбанах. Гэтае надмагільле зьяўляецца унікальным помнікам манумэнтальнага мастацтва "сармацкага барока". Магчыма, яго ідэю патрыятызму і рыцарскае годнасьці працягнулі і разьвілі пры ўзьвядзеньні новага мураванага касьцёла.
   Пры будаўніцтве касьцёла старыя мураваныя капліцы былі тактоўна улучаны ў яго агульную кампазыцыю. Дзеля гэтага ўся масіўная сьцяна галоўнага фасада разам з важкімі прызматычнымі вежамі значна ссунута адносна восі сымэтрыі кафалікона, каб закрыць пры падыходзе да яго фрагмэнты старажытнае будовы. Гэты прыём, выкарыстаны ў збудаваньні "сармацкага барока", падкрэсьлівае ролю ў ім фасада як тэатральнае заслоны, што закрывае ад гледача рэальную кампазыцыю і стварае ўражаньне сівое даўніны, рамантычнае эпохі гістарычнага барбарства.
   З 27.9.1991г. у капліцы Цела Гасподняга знаходзяцца астанкі сясьцёр-назарэцянак (ахвяр гітлераўцаў, якія пайшлі на сьмерць замест закладнікаў).

 

Старонка энцыкляпэдыі - Nowogródek. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Nowogródek і г.д.    

Nowogródek:

Nowogrodek

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com