Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Несвиж...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Несвиж



Несвиж. Пра Нясьвіж. Наш жарт, чы наша праўда ?

Стыль: Нясьвіскае барока
Год пабудовы: 1587-93

   Несвиж. Папярэджаньне: артыкул зьяўляецца ў пэўнай ступені правакацыяй (у добрым сэнсе гэтага слова).
  Раней нясьвіскі езуіцкі касьцёл лічыўся ПЕРШЫМ у сьвеце помнікам беларускага стылю "дзівацтва", чы як у нас тады казалі стылю "вычварэнства", што ўжо па-італійску потым загучала як - "барока". Чаму Эўропа згубіла сапраўдную назву гэтага стылю? Невядома...
  Кароткая гісторыя ўзьнікненьня НАШАГА стылю:
  1. Рым 1575-1584. Перабудова архітэктарам Джакамай дэля Портай рэнэсанснага фасаду касьцёлу Іль-Джэзу на барочны, будаўніцтва якога (касьцёлу) ў 1568 годзе пачаў Джакама Бароцьці да Віньёла. Зараз гэты касьцёл лічыцца першым касьцёлам з, без сумніву, барочнымі элемэнтамі.
  2. Нэапаль 1584-1601. Перабудова рэнэсаснага палацу "Палаццо Сансеверыно" пад касьцёл Джэзу Нуова. Ад знакамітага палацу, які спэцыялісты называюць найвышэйшым дасягненьнем архітэктуры Адраджэньня Нэапалю, перайшоў найшыкоўнейшы гранавіты фасад.
  3. Нясьвіж (Несвиж) 1587-93. Пабудова вучнем Віньёлы, удзельнікам дзьвух вышэйузгаданых будоўляў, дойлідам, які працаваў з Мікелянджала, духовым спадкаемцам ідэяў Леанарда да Вінчы, геніяльным архітэктарам Джавані (Ян) Марыя Бэрнардоні, першага ў сьвеце храму ў стылі барока. Прычым, храм быў ужо заплянаваны ў новым чыстым стылі, ў адрозьненьне ад рымскіх і нэапальскіх усё ж такі стылёва мяшаных пабудоваў (праўда што і гэта былі ўжо далёка ня першыя пабудовы з элемэнтамі стылю барока). Храм пабудаваны па праектным чарцяжы (першым чарцяжы на землях Цэнтральнае Эўропы), загадзя ўзгаднёным з архітэктарам і фундатарам Радзівілам Сіроткай, які 13 год актыўна ўплываў на творчы працэс пабудовы і канешне ж стаў суатарам шэдэўру і новага стылю. Менавіта дзякуючы Сіротцы, храм НЯ стаў копіяй сабору Іль Джэзу, а стаў першым помнікам новага архітэктурнага стылю.
  4. Тысячаразовае паўтарэньне і ў самой Беларусі, і па-за яе межамі храмаў гэтага тыпу.
Так чаму ж назва беларускага стылю - "Дзівацтва" гучыць зараз па-італійску, калі першы барочны храм быў пабудаваны ў нас? Можа з-за таго, што дойлід быў італійцам? Але ж свае здольнасьці ўклаў у гэты храм і наш архітэктар М. Радзівіл, які свае таленты дойліда ня раз яскрава даказаў пры пабудове розных сьвятыняў і раней, і ўжо пасьля пабудовы нясьвіскага касьцёлу...
  P.S. Палякі называюць гэтае раньняе барока "Кракаўскім барока". І гэта, неглядічы на тое, што кракаўскі Петрапаўлаўскі касьцёл на дзясятак год маладзейшы за наш храм стылю "Нясьвіскага барока". Адкінем комплексы і мы.

 

Старонка энцыкляпэдыі - Несвиж. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Несвиж і г.д.    

Несвиж:

Несвиж

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com