Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Минск...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Минск



   Минск. Артыкул пра Чырвоны касьцёл і яго архітэктурныя паралелі ў Нямеччыне (Кёльн, Бамберг) і ў Польшчы (Jutrosin):

Стыль: "Надрэйнскі рамантызм"
Год пабудовы: 1905-1910 гг.

   Минск. Чырвоны касьцёл - неафіцыйная архікатэдра Беларусі.
   Фундаваны Эдвардам Вайніловічам - актыўным удзельнікам беларускага руху, членам Дзяржаўнага савета Расейскае імпэрыі як помнік аб сваіх памерлых дзецях Сымону і Алене.
   Пабудаваны паводле праекта архітэктара Т.Пайздэрскага (адначасова праект рэалізаваны ў Ютросіне (Jutrosin, Польшча). Фундатарамі касьцёлу сьвятое Альжбэты ў Ютросіне былі нашы Чартарыйскія, таму зараз велькім здабыткам храму лічацца вітражы з гербамі "Пагоня" працы Язэпа Мэхофэра. Касьцёл мае аналёгіі з раманскім саборам у Бамбергу (Нямеччына), касьцёлам сьв. Апосталаў у Кёльне.
   "Я пачаў знаёміцца з узорамі і разнастайнымі архітэктурнымі канцэпцыямі. Не жадаў спыняцца на гатычным стылі, па-першае, таму, што ён стаў вельмі распаўсюджаным на той час пры будаўніцтве каталіцкіх сьвятыняў, па-другое, таму, што вельмі адрозніваўся ад стылю праваслаўных храмаў, якія існавалі ў нашым краі, і гэтым як бы падкрэсьліваў падзел у веравызнаньні клясаў нашага грамадства, і я спыніўся на раманскім стылі на час, калі ўсходняя царква існавала ў еднасьці з Рымам", - казаў спадар Эдвард. Магчыма таму, сёньня касьцёл зьяўляецца экумэнічным цэнтрам Беларусі.
   Тут у 1996 годзе распачаў сваю працу першы ў гісторыі Беларусі Сінод Рыма-каталіцкага Касьцёла. У гонар гэтае падзеі перад касьцёлам зьявілася бронзавая фігура Міхала Арханёла работы скульптара І.Голубева.
   У дольнай залі часова праходзяць службы грэка-каталіцкай парафіі іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.

 

Старонка энцыкляпэдыі - Минск. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Минск і г.д.    

Минск:


Минск

 

 

 

 

наружная реклама в городе Минск


vyveski.org
Наружная реклама в Минске vyveski.org

www.hramy.com