Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Iwje...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Iwje



Iwje. Апошняе датаваньне гэта 1491-95 гады...!

Стыль: Готыка, барока
Год пабудовы: 1491-95 - касьцёл,
17 ст - вежы, 1-я палова 17 ст.- кляштар

   Iwje. Касьцёл у Іўі (Iwje) фундаваны троцкім ваяводам маршалкам Вялікага княства Літоўскага Пётрай Яновічам з роду Мандзігіраў. На працягу сваёй гісторыі больш чым паўстагодзя касьцёл належаў арыянам, потым кальвіністам.
   Цэгла, выкарыстаная пры пабудове блізкая да цэглы, прасочанай у такіх помніках ., як Лідскі замак (1 пал. 14 ст.), Мірскі замак, Супральская царква, Храм сьвятога Мікалая ў Вільні. Каля заходняга і паўднёвага фасадаў былі расчышчаны падмуркі старых контрфорсаў шырынёй 1,2 м. Іх вынас ад зьнешняй плоскасьці сьцен складае 1,6-1,7м.
   Першапачаткова інтэр'ер касьцёла не перакрывалі скляпеньні, хоць яны і былі заплянаваныя (не былі перакрыты магчыма з-за сьмерці фундатара). Калі б унутраная прастора была перакрыта скляпеньнямі, то гэта б было трохнефавае збудаваньне з прэсьбітэрыем і шматграннай апсідай. У кожным нефе плянавалася па тры травеі. Цэнтральны неф атрымаўся б шырэйшым за бакавыя. Аналягічны тып касьцёла атрымаў шырокі распаўсюд у архітэктуры Германіі, Польшчы.

Старонка энцыкляпэдыі (Iwje). Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Iwje і г.д.    

Iwje:

Iwje

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com