Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Iwieniec

Iwieniec...

Fotoencyklopedia           "Nasze kościoły"

Iwieniec


Касцёл Святога Міхала Арханёла (Белы касцёл) і Кляштар Францішканаў

Стыль: Віленскае барока
Год пабудовы: 1741-49

Пабудаваны па фундацыі ўладальніка мястэчка Я. Салагуба архітэктарам І.К. Глаўбіцам (?). Ян Салагуб быў міністрам Вялікага Княства Літоўскага - да 1746 г. Падскарбіем Вялікага Княства ад 1746 да смерці ў 1748 годзе - ваеводай берасцейскім. Кляштар быў закрыты царскімі ўладамі ў 1832 годзе, існаваўшы ад 1702 г. Абодва івянецкія касцёлы (касцёл Св. Тройцы i па-францішканскі касцёл Св. Міхала) і і драўляная капліца на могілках былі закрыты на падставе распараджэння міністра ўнутраных спраў Цімашэвіча з 28 лістапада 1868 г, па прычыне "скаргаў праваслаўнага і ўніяцкага духавенства на масавы пераход уніятаў на каталіцызм". На працягу 1880-1985 гг. касцёлы Івенца перабудоўваліся на цэрквы.

Матэрыял падрыхтаваны на паставе выданай у 1909 годзе кніжкі аб гісторыі будаўніцтва касцёла Св. Аляксея ў Івенцы.

http://www.iwieniec.eu/zarys/index.html

-----

19 чэрвеня 1943 г. у Івянцы выбухнула паўстанне супраць гітлераўскіх акупантаў. У часе паўстання і авалодання мястэчкам, Армія Краёва, а дакладней атрад Каспера Мілашэўскага захапіў у палон трыста беларускіх паліцэйскіх. У гэтай лічбе было шмат жаўнераў з акоўскай канспірацыі, з камендантам Стэфанам Пазнаньскім (псеўданім "Szary") на чале, што аблегчыла авалоданне пастарункам паліцыі. Але, немясцовыя паліцыянты, а дакладней паліцыянты з "групы полацкай" (з групы "зацвярдзелых нацыяналістаў") не здаваліся, бо мелі за за спіной цяжар вайсковых злачынстваў і на літасць разлічваць па-просту не маглі. Таму, група з 200 чалавек разам з немцамі да апошняга спрабавала ўтрымацца ў мураваных будынках кашар, але была ўсё ж таксама разгромлена (бункер быў абліты бензінам і падпалены).
У адказ на гэта і з мэтаю знішчэння партызанаў у Налібоцкай пушчы фашысты арганізавалі шырокамаштабную карную акцыю «Герман», падчас якой былі закатаваныя святары з вёсак Камень, Налібакі, Дзераўное (падрабязней на старонке в. Пяршаі Валожынскага раёна).
Сімвалічна, што сігналам для пачатку паўстання стаў набат званоў касцёла Св. Міхала.

 

Прэзентацыя энцыклапедыі "Нашы касцёлы", арганізаваная панам маршалакам Манархічнай Лігі ВКЛ Аляксандрам Янам Стральцовым-Карвацкім у касцёле св. Міхала.

 

Касцёл Святога Аляксея Спавядальніка (Чырвоны Касцёл)

"і ўвасобіў у праекце Івянецкага Чырвонага касцёла"...

Стыль: Нэаготыка
Год пабудовы: 1905-07

Пабудаваны па фундацыі Эдварда і Эльжбеты Каверскіх. Згоду на будаўніцтва касцёла генерал Эдвард Каверскі (чалец Навуковага Калегіўма Генеральнага Штабу Расіі) атрымаў разам з жонкай Эльжбетай (з мясцовага роду Плевако, з Маскалеўшчызны) непасрэдна ў цара.

Паводле http://www.iwieniec.eu/zarys/index.html

---

Інжынер Міхаіл Гатоўскі, якому была даручана рэстаўрацыя ў 1903 г. віленскага касцёла Святой Ганны, шмат перайняў ад гэтага помніка 14 ст. і ўвасобіў у праекце Івянецкага Чырвонага касцёла.

Iwieniec- kosciol

 

Помнік бацькам Эльжбеты з Плевакаў Каверскай.

"Жыццё сваё правялі ў цяжкай працы,
дапамагаючы аднак найбяднейшым"

 

Крыж "Стража польскіх магіл" пастаўлены непадалёк ад касцёла. Ён усталяваны ў гонар жаўнераў Арміі Краёвай, а таксама на памяць палеглых мірных жыхароў мястэчка, што былі замардаваны ў 1942-1945 гг.

Чэсьць іх паменці...

Czesc ich pamienci!

 

Капліца пры сядзібе Плевакаў. Год пабудовы: XIX—пачатак XX ст

Прысядзібная капліца

Адноўленая капліца была асвячана падчас Івянецкага кірмаша 16 кастрычніка 2010 году.

Адноўленая капліца

 

 

www.hramy.com