Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы" - Гнезна

Гнезна...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Гнезна



    Гнезна. Першапачатковы партал, па архітэктурнай плястыцы багацейшы за вежавыя парталы і пакуль што невядомы ў іншых помніках беларускай архітэктуры.

Стыль: Готыка, рэнэсанс
Год пабудовы: 1524-27

    Гнезна. Адзін з самых цікавых помнікаў беларускае архітэктуры. Рарытэт беларускае позьняе готыкі і рэнэсансу. Касьцёл - збудаваньне з адной вежай, з усходу заканчваецца трохграннай алтарнай часткай. У 15-16 ст. аналягічны тып касьцёла быў распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы (Мазовія).
    Міхайлаўскі касьцёл у Гнезна - адзін з помнікаў нашай архітэктуры 15-16 ст., дзе шырака ўжыта для аздабленьня фасадаў фасонная цэгла (хвалістая, скос, валік). Вядома, што такую цэглу часта выкарыстоўвалі ў дойлідстве польскага Памор'я, у лівонскай грамадзянскай і культавай архітэктуры.
    Дзьвярны праём паўднёвага фасаду вядзе з касьцёла ў закрыстыю. Яго акцэнтуе акно круглай формы, якое ў адпаведнасьці з законамі раманскай і гатычнай архітэктуры знаходзіцца над галоўным уваходам у храм. У выніку натурных дасьледаваньняў у гэтым дзьвярным праёме выяўлены аформлены фасоннай цэглай першапачатковы партал, па архітэктурнай плястыцы багацейшы за вежавыя парталы і пакуль што невядомы ў іншых помніках беларускай архітэктуры. Дэкор партала паўднёвага фасада касьцёла аналягічны афармленьню дзьвярнога праёма ратушы ў Коўне.
    У другой палове 16 стагодзя храм у Гнезна быў ператвораны ў кальвінскі збор, а ў 1643 г. зноў стаў каталіцкім храмам.
    Ля касьцёлу помнік у гонар Тарасовічаў, якія пасьля вялікага пажару на свае сродкі аднавілі касьцёл.

Старонка энцыкляпэдыі - Гнезна. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Гнезна і г.д.      

Гнезна:

Гнезна

Гнезна на здымку:

Гнезна

 

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com