Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

Дрисвяты...

Фотаэнцыкляпэдыя           "Нашы Касьцёлы"

Дрисвяты 



Дрисвяты. Традыцыі беларускага старажытнага дойлідства з мадэрнісцкімі элемэнтамі...

Стыль: Традыцыі беларускага старажытнага дойлідства з мадэрнісцкімі элемэнтамі
Год пабудовы: 1929

   Дрисвяты. Касьцёл пабудаваны галоўным урадавым архітэктарам БНР Лявонам Вітан-Дубейкаўскім. У 1925 г. ён заснаваў у Вільні мулярскую школу, жадаючы перадаць свой багаты прафэсійны вопыт моладзі.
   Архітэктар імкнуўся прыцягнуць да вучобы ў школе выхадцаў з вёскі, большасьць якіх была беларусамі. Дзеля гэтага трэба было арганізаваць навучэнскія бурсы. Але на інтэрнат віленская адміністрацыя не адпускала грошы. Кіраўнік школы пайшоў на сьмелы экспэрымэнт. Замест таго, каб выпрошваць грошы ва ўладаў, ён спрабаваў зарабіць іх сам разам са сваімі выхаванцамі. Са старэйшых навучэнцаў Дубейкаўскі стварыў мабільную будаўнічую суполку і пад сваім кіраўніцтвам, падчас летніх вакацыяў, выконваў заказы на будаўніцтва гандлёвых складаў, майстэрняў, сьвятыняў ды інш. Узьвядзеньне ў 1929 г. касьцёла ў мястэчку Дрысьвяты (Дрисвяты) на Браслаўшчыне - найлепшы ўзор таго, што стварыў Лявон Вітан-Дубейкаўскі разам са сваімі 16-18-гадовымі памочнікамі. Касьцёл быў узведзены на месцы старой сьвятыні ХV ст., на высокім пагорку старажытнага замчышча, што ўпіраецца ў шырокае Дрысьвяцкае возера.
   Дрысьвяцкую сьвятыню шмат што яднае з праектам Дубейкаўскага Янатрудскага касьцёла (праект гэтае сьвятыні быў замоўлены Дубейкаўскаму ксяндзом Францішкам Будзькам. Перад архітэктарам ставілася канкрэтная задача - узьвесьці у вёсцы Янатруда Полацкага павету касцёл у нацыянальным беларускім стылі). Прататыпам для абедзьвюх касьцёлаў стала ўніяцкая царква, узведзеная яшчэ ў 2-й палове ХVІІ ст., па суседству з Дубейкавам, у сяле Вялікае Пірагова Мсьціслаўскага павета. Пры ўзвядзенні храма ў Дрысьвятах таксама выкарыстоўваліся толькі дрэвы ды бетон. Архітэктарам выкарыстана таксама распрацаваная ім яшчэ падчас працы над праектам Янатрудскага касьцёла арыгінальная тэхніка канструкцыі з бярвеньняў зрубу ды іншыя новаўвядзеньні ў драўлянае будаўніцтва. "Бярэ ахвота, - напіша архітэктар пазьней, - пахваліцца манумэнтальнай будовай - дзераўляным, трохнававым з высокай вежай касьцёлам... у Дрысьвятах, у павеце Браслаўскім... сьцены агэблены нагладка, у злучвах, між вянцоў не відаць ані мшэньня, ані шчэлак, столь - на закладку, а на кантах бэлек цягнецца разьба шнурочкам... і ўсе паасобныя фрагмэнты выпаўнены па-мастацку, а ў агуле даюць сымпатычную сынтэзу... манумэнтальную форму, прыпамінаючы наш беларускі стыль".

 

Старонка энцыкляпэдыі - Дрисвяты. Націснуўшы на кнопку з фотакамэрай, вашай увазе (на CD) будзе прапанаваны фоташэраг здымкаў (звычайна памерам 1024x768 і сярэдняй колькасьцю па 10 здымкаў на касьцёл): агульны від, элемэнты фасадаў, інтэр'еры, Дрисвяты і г.д.  

Дрисвяты:

Дрисвяты

 

 

АБ'ЁМНЫЯ ВЫВЕСКІ

 

www.hramy.com