Фотаэнцыкляпэдыя "Нашы касьцёлы"

 

 



CD "Нашы Касьцёлы"

Вокладка

Шпалеры на рабочы стол

Нашы навіны:

18.01.10. Стварыў свой уласны сайт наш сябра - канцэртуючы арганіст Расціслаў Выграненка. Нагадаю, што абсалютную большасць арганных запісаў з нашых касцёлаў маем на дыску толькі дзякуючы яму. Запрашаем наведаць старонку аўтара будучай манаграфіі "Нашы арганы". Дадам, што над манаграфіяй "Нашы арганы" Расціслаў працуе, як мінімум, ужо 10 год! Запрашаем!

14.02.09. Капліца ў Падаўтах Глыбоцкага раёну стала нашай 1100 святыняй. Зябкаўскі сельсавет, задарожская парафія. Капліца хутка занепадае, а глыбоцкія краязнаўцы спяць у шапку...Ці ладзяць чарговыя канцэрты неапаганцам? Няўжо немагчыма хаця б накрыць капліцу якім цэлафанам для басейнаў плывацкіх?

падаўты

22.05.08. Невядомы здымак Гарадзенскай Фары перад зруйнаваннем.

Фара Гарадзенская

7.05.08. Мой млын мае пяць паверхаў...

27.04.08. На сайт дадазены мультымедыйныя прэзэнтацыі.

23.02.08. Пачаўся паступовы пераход "Нашых касцёлаў" з "тарашкевіцы" на сучасны правапіс.

20.11.07. Трагедыя. Абрынулася вежа касьцёла ў Вілейцы. Касьцёл быў пабудаваны Пацамі як касьцёл уніяцкі. Апекаваўся Сёстрамі Візіткамі з Вільні, якія тут мелі свой кляштар. З 1839 году касьцёл дзейнічаў як праваслаўны.

Драўляныя руіны доўга не жывуць. Няўжо трагедыя напаткае і касьцёл сьвятога Антонія ў Бабруйшчыне? Чытайце ніжэй.

Вілейка

16.10.07. Гэты лясны касьцёл у Бабруйшчыне (Глыбоцкі раён) зьбіраюцца зносіць, а на яго мейсцы будаваць праваслаўны манастыр. Мала месца ў лесе?

Бабруйшчына

03.11.07. А дзе знаходзіцца гэтая каплічка (Вінцэнта Яноўскага)? Прыз той жа.

Адказ знайшлі зноў самі. Вёска Забалаць Шчучынскага раёну. Надмагільная каплічка пабудавана на магіле суддзі Вінцэнта Яноўскага сына Антонія, памерлага ў 1863 годзе. Суддзя валодаў маёнткам "Красуля", які знаходзіўся непадалёк ад Забалаці.

Конкур 2

03.11.07. Аб'яўляем маленькі конкурс. Трэба адказаць, дзе знаходзіцца гэты касьцёл. Пераможца атрымае дыск "Нашы касьцёлы".

Конкурс скончаны, бо мы знайшлі адказ самі. Гэты касьцёлак знаходзіцца ў вёсцы Падзітва радуньскага дэканату.

Конкурс

 

16.09.07. Зроблена англамоўная вэрсія фотафільма "Нашы касьцёлы". Фотафільм "Нашы касьцёлы" на 70 адсоткаў быў перапрацаваны, былі ўтвораны новыя часткі і зьменена музычнае суправаджэньне. У кастрычніку ў кнігарнях зьявіцца новая вэрсія "Нашых касьцёлаў". Цяпер яна складаецца з дзьвух дыскаў:

1. CD-дыск з кампутарнай вэрсіяй (асноўная вэрсія) фотаэнцыкляпэдыі "Нашы касьцёлы". На гэтым CD зьявілася магчымасьць праглядаць фотаздымкі пэўных касьцёлаў пад гукі аргана, прычым пад гугі аргана таго касьцёла, які вы праглядаеце. Сьвятыняў стала 1050.

2. DVD-дыск з вэрсіяй фотаэнцыкляпэдыі (скарочаная вэрсія) для DVD-плэера. На гэтым дыску таксама два DVD-фільмы: "Нашы касьцёлы" і "Roman-catholic churches". Апошні фотафільм на агельскай мове і амаль цалкам адрозны ад фільма "Нашы касьцёлы". Арыентаваны і для беларускага гледача. На дыску таксама: сьпевы Марыі Скуратовіч у MP3 фармаце (альбом "Табе, Хрысьце!") і JPG-файл абраза "Маці Божае Будслаўскае" для раздрукоўкі на фотадрукарцы.

03.09.07. Шаноўнае панства, просім Вашай дапамогі ў перакладзе "Нашых касьцёлаў" на польскую мову.

09.06.07. Новыя зьвесткі пра мінскі касьцёл Св. Юзафа. Высьветлілася, што пры Керэнскім (1917) яго адчынілі ізноў як касьцёл, і ён дзейнічаў да 1923 г., калі быў перададзены пад архіў Інбелкульта.

24.05.07. Абнавіўся сьпіс аб'ектаў энцыкляпэдыі, пададзены на галоўнай старонцы. 2020 сьвятыняў.

1000!

1000 нашых сьвятынь!

12.04.07. Колькасьць сьвятыняў на нашым дыску пераўзышла 1000!!! І цяпер іх ужо 1020. Юбілейным тысячным аб'ектам стала шматгадовая капліца ў Рудні-Стаўбунскай. Прычым капліца дзейная, мае ўсё патрэбнае начыненьне, дарэвалюцыйную рэлігійную літаратуру і знаходзіцца, не паверыце, у... Веткаўскім раёне! Бліжэйшым часам абновім сьпіс аб'ектаў нашай энцыкляпэдыі. А назьбіралася іх за 9 месяцаў каля 150. Але ўжо цяпер можна паглядзець наш ТЫСЯЧНЫ аб'ект - капліцу (інтэр'ер) ў Рудні Стаўбунскай.

Рудня

Красавік. Адбылося дзесяць прэзэнтацыяў і паказаў фільма "Нашы касьцёлы" за год па ўсёй краіне. Апошнія прэзэнтацыі адбыліся ў Івянцы (у касьцёле сьвятога Міхіла) і ў Браславе (для парафіянаў знакамітай парафіі).

Браслаў

Ад 8 сакавіка ў менскіх касьцёлах вядзецца збор подпісаў супраць плянаванай рэканструцыі кляштару бэрнардынаў пад гатэль з забаўляльным цэнтрам. У звароце вернікаў на імя Лукашэнкі, у прыватнасьці, гаворыцца: «…мы абураныя бязбожным планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма сьв. Іосіфа… Мы пратэстуем супраць перабудовы асьвечанага храма і манастыра — месцы малітвы і духоўнага адраджэньня нашага народу — пад гасьцінічны комплекс, развесяляльныя залі, рэстараны…». Подпісы пад гэтым адкрытым лістом зьбіраюцца пасьля імшы ў менскіх касьцёлах. Далей

27.01.07. Зьявілася вэрсія энцыкляпэдыі для DVD плэера! Цяпер 2 дыскі ў адной каробцы (вэрсія для кампутара плюс вэрсія для DVD плэера). Новы дызайн вокладкі і ўжо 994 аб'ектаў! Ну канешне ж і новыя артыкулы (50).

Вокладка

11.2006. Выйшла сэнсацыйная кніга гарадзенскіх гісторыкаў Андрэя Вашкевіча і Дзяніса Нарэля па гісторыі каталіцкіх парафій у паўднёва-усходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. Назва гэтай 128 старонкавай кнігі - "Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай". Манаграфія распавядае пра гісторыю каталіцкіх парафій (дзьвух абрадаў) у ваколіцах мястэчка Сапоцкін (былой Прусіі) на сучасным беларуска-польска-літоўскім памежжы. Вельмі нам прыемна, што ў кнізе былі скарыстаны здымкі з нашай энцыкляпэдыі. Чытаць      Czytać

01.11.06. Энцыкляпэдыю цяпер можна набыць у крамах Рэспубліканскага УП "Белкніга": "Цэнтральная кнігарня", "Падпісныя выданьні" і ў "Акадэмкнізе".

1.10.06. У Віцебскай Катэдры пасьля нядзельнай імшы (а 12-й) адбылася прэзэнтацыя энцыкляпэдыі і быў паказаны наш фільм.

Пасьля прэзэнтацыі

1.10.06. Фотавыставу Дзяніса Салаша "Сьвятыні Глыбоцкага дэканату" можна паглядзець цяпер у Віцебскай Катэдры.

Выстава адкрыта

17.04.06. Прэзэнтацыя энцыкляпэдыі і паказ фільма "Нашы касьцёлы" у аршанскім касьцёле сьв. Язэпа.

Афіша на касьцёле

20.09.06. Дабаўлены фотаздымкі Зьміцера Вайцэховіча.

20.09.06. Дабаўлена да энцыкляпэдыі 100 новых аб'ектаў - (Цяпер ужо 960 сьвятынь і хутка нас чакае юбілейная 1000). Сьпіс новых аб'ектаў будзе вывешаны на сайце.

19.09.06. Дабаўлены фотаздымкі Аляксея Фралова.

01.06.06-19.09.06. Дабаўлены 50 новых артыкулаў па гісторыі сьвятынь.

Выбраныя старонкі энцыкляпэдыі.
Абяцаем стала падаваць новыя сэнсацыі, ці арыгінальныя артыкулы (25.12.06 абнаўлённы артыкул - Астроўна)
:

Адамавічы Adamowicze Адамовичи 
Астроўна Ostrowno Островно
Браслаў Brasław Браслав 

Будслаў Budsław Будслав 
Вісьцічы Wiścicze Вистычи
Воўчын Wołczyn Волчин
Вужанка Użanka Ужанка
Гародня Grodno Гродно

Гнезна Hniezno Гнезно 
Грушаўка Hruszówka Грушевка
Дзераўная
Derewna Деревное
Дрысьвяты Dryświaty Дрисвяты
Зарачанка Zarzeczanka Заречанка 
Івянец Iwieniec Ивенец
Іўе
Iwje Ивье
Ішкальдзь Iszkold Ишкольдь
Клюшчаны Kluszczany Клющаны 
Кублічы Kublicze Кубличи
Лужкі Łużki Лужки
Менск Mińsk Минск

Менск Mińsk Минск
Мосар Mosarz 

Наваградак Nowogródek Новогрудок
Новая Мыш Nowa Mysz Новая Мышь 
Нясьвіж Nieśwież Несвиж

Падлабеньне Podłabenie Подлабенье

Пружана Prużana Пружаны 
Росіца Rosice Росица
Сапоцкін Sopockinie Сопоцкин 
Сьвір Świr Свир 
Уселюб Wsielub Вселюб

(Новае) Фотагалерэя:
Самыя лепшыя здымкі энцыкляпэдыі з кароткімі зьвесткамі (тытул, год пабудовы, стыль) (14.11.06. новая старонка - Старыя Васілішкі):

Астрына Ostryna Острына
Ашмяны Oszmiana Ошмяны
Бабруйск Bobrujsk Бобруйск
Баравое Borowoje Боровое
Баранавічы Baranowicze Барановичи
Баруны Boruny Боруны
Берасьце Brześć Брест
Валожын Wołożyn Воложин
Варняны Worniany Ворняны
Васілішкі Старыя Stare Wasiliszki Василишки Старые
Ворша Orsza Орша
Ваўкавыск Wołkowysk Волковыск
Віцебск Witebsk Витебск
Ганцавічы Hancewicze Ганцевичи
Гомель Homel
Дзісна Disna Дисна
Докшыцы
Dokszyce Докшицы
Дунілавічы Duniłowicze Дуниловичи
Жабінка Żabinka Жабинка
Зэльва Zelwa Зельва
Івацэвічы Iwacewicze Ивацевичи
Камянец Kamieniec Litewski Каменец
Каралеўшчына Królewszczyzna Королевщина
Кобрын Kobryń Кобрин
Ліпнішкі Lipniszki Липнишки
Налібакі Naliboki Налибоки
Нарач Narocz Нарочь
Лепель Lepiel
Пінск Pińsk Пинск
Полацак Połock Полоцк
Раўбічы Rawbicze Раубичи
Рубяжэвічы Rubieżewicze Рубежевичи
Слонім Słonim Слоним
Сталавічы Stołowicze Столовичи
Стоўпцы
Stołpce Столбцы
Узда Uzda
Ушачы Uszacz Ушачи

Чарнявічы Czerniewicze Черневичи

 

Табе, Хрысьце!

 Марыя Скуратовіч

 

Цікавыя артыкулы:

1. Пра нашу ўніяцкую Сапоцкіншчыну
2. Беларускія каталікі - якія яны? (вачыма паляка).
3. Почему надо быть католиком (лекция для протестантов)

 

Вывески
Наружная реклама
Наружная реклама
Наружная рэклама
Аб'ёмныя літары
Изготовление логотипа
Вывески, объёмные буквы

Таблички

Свадьба - Вяселле ў Люцынцы

Дапамажыце Гродна!!!
Pomóżcie Grodno!!!
Rettet Grodno!!!

 

Сябры 

 

Даведнік пілігрыма (парады):

Парафіі
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Пінская дыяцэзія

Parafie
Archidiecezja Minsko - Mohylewska
Diecezija Pinska

Парафии
Брестская область
Витебская область
Гомельская область
Гродненская область
Минская область
Могилевская область
Минск

Уніяцкія
Брестская область
Витебская область
Гомельска область
Гродненская область
Минская область
Могилевская область
Минск

 

 



 

 

 

 

Ад аўтара.
   Грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі прапануе вашай увазе свой праект: CD+DVD дыск "Фотаэнцыклапедыя “Нашы касцёлы” - вынік працы 101 фотамастака.

16.09.07. Зроблена англамоўная вэрсія фотафільма "Нашы касьцёлы". Фотафільм "Нашы касьцёлы" на 70 адсоткаў быў перапрацаваны, былі ўтвораны новыя часткі і зьменена музычнае суправаджэньне. У кастрычніку ў кнігарнях зьявіцца новая вэрсія "Нашых касьцёлаў". Цяпер яна складаецца з дзьвух дыскаў:

1. CD-дыск з кампутарнай вэрсіяй (асноўная вэрсія) фотаэнцыкляпэдыі "Нашы касьцёлы". На гэтым CD зьявілася магчымасьць праглядаць фотаздымкі пэўных касьцёлаў пад гукі аргана, прычым пад гугі аргана таго касьцёла, здымкі якога праглядаюцца. Сьвятыняў стала 1162.

2. DVD-дыск з вэрсіяй фотаэнцыкляпэдыі (скарочаная вэрсія) для DVD-плэера. На гэтым дыску таксама два DVD-фільмы: "Нашы касьцёлы" і "Roman-catholic churches". Апошні фотафільм на агельскай мове і амаль цалкам адрозны ад фільма "Нашы касьцёлы". Арыентаваны і для беларускага гледача. На дыску таксама: сьпевы Марыі Скуратовіч у MP3 фармаце (альбом "Табе, Хрысьце!") і JPG-файл абраза "Маці Божае Будслаўскае" для раздрукоўкі на фотадрукарцы.


   У пэўнай ступені, ўсе беларускія каталіцкія архітэктурныя даведнікі зьяўляюцца перавыданьнямі сэрыі кніг ксяндза Я.Жыскара (Jozafat Żyskar) «Nasze kościoły», Warszawa-Petersburg, 1912—1914г. Наш кампакт-дыск, канешне ж, таксама грунтуецца на слынных тамах, але ўжо амаль праз 100 гадоў і ў выглядзе электроннае фотаэнцыкляпэдыі. Аддаючы даніну павагі аўтару гэтай абагульняльнай манаграфіі і ўпадабаўшы гэты ласкавы назоў, мы назвалі так і наш дыск - “Нашы касьцёлы”. Так бы мовіць другое выданьне.
   Шэсць год працы, 1162 сьвятыні (касьцёлы, кляштары, капліцы), сьвежыя і арыгінальныя артыкулы па гісторыі сьвятыняў (прэтэндуем на вялікую дакладнасьць), даведнік пілігрыма на hramy.com, 5000 фатаздымкаў, і пры гэтым усё гэта з лепшымі ракурсамі і з інтэр’ерамі. Прыкладна 450 аб'ектаў, якія зьмяшчае энцыкляпэдыя, вы не знойдзіце ані ў водным энцыкляпэдычным даведніку. Толькі асноўнымі аўтарамі фотаздымкаў (Андрэй Дыбоўскі, Дзяніс Салаш, Уладзімер Багданаў і Канстанцін Шастоўскі) было праехана прыкладна дзьвесьці тысячаў (200 000!) кілёмэтраў.
   Канцэпцыя:
Увайшлі ўсе аб’екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі, чы ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзены касьцёлу. Увайшло ўсё, за што можа зачапіцца фотакамэра, нават калі гэта толькі падмуркі, чы пагорачак ад былое каплічкі. У дадатак да CD-дыску падаецца невялічкі фотасьпіс сёньня дзейных грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) сьвятыняў і 20-хвілінны фільм "Нашы касьцёлы" (28 мегабайт).
   Дакладнасьць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, абменам архіўнымі зьвесткамі і пры гэтым, скарыстоўваючы і з самае сьвежае інфармацыі пэрыёдыкі, інтэрнэту.
                                                                         Дзяніс Салаш

   Набыць фотаэнцыкляпэдыю можна:

   У Менску: у Чырвоным касьцёле, у кіёску Катэдральнага касьцёла (пл. Свабоды, 9), у краме "Падпісныя выданьні", а самую новую вэрсію можна набыць, набраўшы тэлефоныя нумары пададзеныя ніжэй.

 Кошт энцыкляпэдыі на 2 дысках:
25 000 руб.

(!) Энцыклапедыя часова адсутнічае ў вышэйпералічаных кропках гандлю.

    Прэзэнтацыя фотаэнцыкляпэдыі адбылася 30 красавіка 2006 года, у нядзелю, у Чырвоным касьцёле. Пра нас пісалі (чытаць): www.svaboda.org/articlesfeatures .

    Пад час прэзэнтацыі быў паказаны наш фільм "Нашы касьцёлы" (ёсьць на дыску). У выніку, па прапанове запрошанага на прэзэнтацыю Яго Эксцэленцыі Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Марціна Відавіча, наш фільм удзельнічаў у 2-гім Міжнародным фэстывалі хрысьціянскага кіно і тэлевізійных праграм «MAGNIFICAT‘2006» (7-11 чэрвеня, Глыбокае - Удзела - Мосар). Шматлікімі ўдзельнікамі фэстывалю наш фільм адзначаўся, як адзін з лепшых. Напрыклад, вядомы рэжысэр Міхаіл Якжэн, стужка якога (стужка «Родная душа» інфармацыйнага агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы) атрымала прыз каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «Signis-Belarus», выказаўся на конт нашага фільму так: "Фільм лепшы сярод усіх, ён бярэ сваёй шчырасьцю, прастатой... Я нават шмат чаго для сябе адкрыў - Беларусь сапраўды вельмі каталіцкая краіна...". Хочацца таксама дадаць, што ў фільме выкарыстаны легендарныя сьпевы Марыі Скуратовіч (дарэчы, толькі што быў перавыдадзены на камапкт-дыску ейны легендарны альбом "Табе, Хрысьце!" - зьвяртайцеся ў Чырвоны касьцёл), а таксама сьпевы Алесі Ўнукоўскай і Яўгена Савельева (ці ведае хто, калі вернецца Яўген?). Паглядзець прыгожы дыплём фэстывалю:

Дыплём

   Таксама пад час гэтай прэзэнтацыі была адкрыта фотавыстава Дзяніса Салаша пад назвай "УСЕ касьцёлы і капліцы Глыбоцкага дэканату". Выстава пасьля экспанавалася ў Глыбоцкім Цэнтры культуры, касьцёле сьвятой Тройцы (Глыбокае), а цяпер яе можна паглядзець у катэдральным касьцёле сьвятое Барбары (Віцебск). Па выставе можна ацаніць тую паслядоўнасьць і дакладнасьць зь якой зьбіралася наша энцыкляпэдыя.

   Выдавец энцыкляпэдыі: грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.

   E-mail: hramy2006@gmail.com.   На гэты адрас просім накіроўваць вашыя заўвагі, пажаданьні, гістарычныя зьвесткі, здымкі. Кожны, хто прышле здымкі трох аб'ектаў, якіх няма ў нашай энцыкляпэдыі, атрымае ў падарунак самую новую вэрсію "Нашых касьцёлаў".
Кантакты: 220125 Рэспубліка Беларусь, Мінск. Тэлефоны:

+ 375 (017) 283 80 08 (Мінск)
+ 375 (029) 337 54 38

Контакты: 220125 Республика Беларусь, Минск. Телефоны:

+ 375 (017) 283 80 08 (Минск)
+ 375 (029) 337 54 38

   Для аптымізацыі пошуку падаем сьпіс аб'ектаў нашай энцыкляпэдыі чатырма варыянтамі. Карыстацца і захоўваць патрэбна сьпіс пададзены клясычнай мовай (ніжэй), бо сама энцыкляпэдыя набрана клясычным правапісам.

Аб'екты энцыклапедыі:

Obiekty encyklopedyi - Białoruś:

Объекты энциклопедии:

 

Аб'екты энцыкляпэдыі:


Берасьцейская вобласьць

Баранавіцкі раён
Баранавічы касьцёл 4
Бартнікі капліца 1
Верхняе Чэрніхава капліца 2
Вольна капліца 1
Вялікая Сваротва капліца 1
Гарадзішча касьцёл 1, капліца 1
Жалезніца капліца 1
Ішкальдзь касьцёл 1
Крошын касьцёл 1
Лоцьвічы капліца 3
Лясная касьцёл 1
Мілавіды капліца 1
Моўчадзь касьцёл 2, капліца 1
Новая Мыш касьцёл 1, капліца3
Паланэчка касьцёл 1, капліца 1
Палонка касьцёл 1
Сталавічы касьцёл 1
Сяўрукі касьцёл 1
Юшкавічы касьцёл 1

Берасьцейскі
Берасьце касьцёл 3, кляштар 1, капліца 2
Вісьцічы капліца 1
Дамачава касьцёл 1
Ракавіца капліца 2
Скокі капліца 1
Чарнаўчыцы касьцёл 1

Бярозаўскі
Альшэва капліца 1, касцёл 1
Бяроза касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Сягневічы касьцёл 1
Сялец касьцёл 1, капліца 1

Ганцавіцкі
Вялікія Круговічы капліца 1
Ганцавічы касьцёл 1
Малькавічы касьцёл 1
Ясянец капліца 2

Дарагічынскі
Агдзямер капліца 1
Антопаль касьцёл 1, капліца 1
Бездзеж касьцёл 1, капліца 1
Дарагічын касьцёл 2
Заказель капліца 1
Новая папіна касьцёл 1
Язьвіны касьцёл 1

Жабінкаўскі
Жабінка касьцёл 1
Крупчыцы капліца 1

Івацэвіцкі
Івацэвічы касьцёл 1
Косава касьцёл 1, капліца 2
Святая Воля касьцёл 1
Целяханы касьцёл 2

Камянецкі
Воўчын касьцёл 1, капліца 1
Высокае касьцёл 2, кляштар 1, капліца 2
Камянец касьцёл 1, капліца 1
Мінькавічы капліца 1
Новая Расна касьцёл 1
Пелішча касьцёл 1
Сюлкі капліца 2

Кобрынскі
Гарадзец касцёл 1
Ківацічы капліца 2
Кобрынь касьцёл 1, капліца 4
Ластаўкі капліца 1
Яромічы капліца 1

Лунінецкі
Асава касьцёл 1, капліца 1, званіца старога касьцёла 1
Бастынь капліца 1
Лунін касьцёл 1, капліца 1
Лунінец касьцёл 1

Ляхавіцкі
Грушаўка капліца 1
Дарава касьцёл 1, капліца 2
Ліпск касьцёл 1
Ляхавічы касьцёл 2, капліца 7
Макееўшчына капліца 1
Мядзьведзічы касьцёл 1, капліца1
Рачканы касьцёл 1
Савейкі капліца 1
Сваяцічы касьцёл 1, капліца 3

Маларыцкі
Маларыта капліца 1

Пінскі
Асьнежыцы капліца 1
Бакінічы капліца 1
Гарадзішча кляштар 1
Дубае касьцёл 1
Лагішын касьцёл 1, капліца 2
Пінск калегіюм 1, капліца 10, касьцёл 3, кляштар 1

Пружанскі
Асошнікі капліца 1
Бакуны капліца 1
Вялікае Сяло касьцёл 1
Лыскаў касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Палонск капліца 1
Пружана касьцёл 1, капліца 1
Ружаны касьцёл 2
Чахец капліца 1
Шэрашава касьцёл 1, капліца6

Столінскі
Давыд-Гарадок касьцёл 1

Янаўскі
Моладава капліца 1
Янаў касьцёл 1


Віцебская вобласьць

Аршанскі раён
Ворша калегіюм 1, кляштар 3, касьцёл 1
Гацькаўшчына капліца 1
Ламачына капліца 1
Смаляны касьцёл 1, кляштар 1

Бешанковіцкі
Астроўна касьцёл 1
Бачэйкава капліца-араторый 1
Бешанковічы касьцёл 1, капліца 1
Ула касьцёл 1

Браслаўскі
Ахрэмаўцы касьцёл 1, капліца 1
Барадзінічы касьцёл 1
Белая капліца 1
Богіна капліца 1
Браслаў касьцёл 1, капліца 2
Відзы касьцёл 1, капліца 3
Далёкія касьцёл 1
Друя касьцёл 1, кляштар 1
Дрысьвяты касьцёл 1
Замошша касьцёл 1
Іказьнь касьцёл 1
Краснасельцы капліца 1
Малькі касцёлак 1
Мяжаны касьцёл 1
Опса касьцёл 1
Пагошча касьцёл 1
Пеліканы касьцёл 1, капліца 2
Плюсы касьцёл 1
Секлы капліца 1
Слабодка касьцёл 1, капліца 3
Стара-Дворышча капліца 1
Урбаны касьцёл 1
Яя капліца 1

Віцебскі
Віцебск касьцёл 3, капліца 3

Гарадоцкі
Гарадок капліца 1
Рамні касьцёл 1

Глыбоцкі
Азярцы касьцёл 1
Арэхаўна капліца 1
Бабруйшчына касьцёл 1
Гірстуны капліца 1
Глыбокае касьцёл 1, капліца 6, кляштар 1
Дзеркаўшчына касьцёл 1
Задарожжа касьцёл 1
Залесьсе касьцёл 1
Канстанцінава касьцёл 1
Марэцкія капліца 2
Мосар касьцёл 1, кляштар 1, капліца 6
Падсьвільле касьцёл 1, капліца 1
Панхвілаўшчына капліца 1
Папшычы капліца 3
Празарокі касьцёл 1
Прошкава капліца 1
Прыпернае капліца 1
Пятроўшчына касьцёл 1
Сарокі капліца 1
Тумашы капліца 2
Удзела касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Ураджайная касьцёл 1, капліца 1
Чарнявічы касьцёл 1

Докшыцкі
Барсукі капліца 2
Бягомль капліца 1
Бярозаўка капліца 2
Валасатка капліца 1
Ваўкалата касьцёл 1
Вілейка касьцёл 1
Гняздзілава капліца 1
Докшыцы касьцёл 1, кляштар 1
Каралеўшчына касьцёл 2
Кіякова капліца 1
Парафіянаў касьцёл 1, капліца 1
Пералоі капліца 2
Порплішча касьцёл 1
Янова капліца 1

Дрысенскі
Асьвея касьцёл 1, кляштар 1
Баліны капліца 1
Бігосава капліца 1
Боркавічы капліца 1
Дрыса касьцёл 1, капліца 2
Росіца касьцёл 1

Дубровенскі
Дуброўна кляштар 1, капліца 1

Лепельскі
Губін касьцёл 1
Лепель касьцёл 1, капліца 4

Лёзьненскі Лёзна капліца 1

Мёрскі
Вята капліца 1
Дзедзіна капліца 1
Дзісна касьцёл 1, капліца 2
Дубашынскі Двор капліца 1
Ідолта касьцёл 1, капліца 1
Лявонпаль касьцёл 1
Мёры касьцёл 1
Мілашава капліца 1
Новы Пагост касьцёл 1
Павяцьце касьцёл 1
Пераброддзе касьцёл 1
Стэфанава капліца 1
Суромшчына капліца 1
Хутар-Дзедзіна капліца 1

Пастаўскі

Аляхнішкі капліца 1
Варапаева касьцёл 1
Груздава касьцёл 1
Дунілавічы касьцёл 1, капліца 1
Казлоўшчына капліца 1
Камаі касьцёл 1
Лучай касьцёл 1
Лынтупы касьцёл 1, капліца 15
Манькавічы капліца 1
Мягуны капліца 1
Навадруцк касьцёл 1
Паставы касьцёл 1
Раманішкі капліца 1
Сергі касьцёл 1
Шынаўшчына капліца 1

Полацкі
Блізьніца касьцёл 1
Быкаўшчына касьцёл
Ветрына касьцёл 1
Заскаркі касьцёл 1
Наваполацак касьцёл 1, капліца 1
Полацак касьцёл 2, калегіюм 1, кляштар 2
Фарынава касьцёл 1, капліца1

Расонскі Расоны капл1

Сенненскі
Сянно капліца 1

Талачынскі
Талачын касьцёл 1, капліца 1
Ушацкі
Кублічы касьцёл 1
Селішча касьцёл 1, кляштар 1
Ухвічы капліца 2
Ушачы касьцёл 1, капліца 1

Чашніцкі Навалукомаль касьцёл 1
Чашнікі капліца 1

Шаркаўшчынскі
Бальнова капліца 1
Баяры капліца 1
Гарадзец капліца 1, касцёлак Плятэраў 1
Германавічы касьцёл 1
Лужкі касьцёл 1, капліца 1
Шаркаўшчына касьцёл 1, капліца 2

Шумілінскі
Мікалаева капліца 1
Обаль капліца 1
Шуміліна касьцёл 1


Гарадзенская вобласьць

Астравецкі раён
Астравец касьцёл 2
Бабраўнікі капліца 1
Быстрыца касьцёл 1, капліца 1
Варняны касьцёл 1, капліца 1
Варона капліца 1
Вялікія Сьвіранкі касьцёл 1
Гадзілуны капліца1
Гервяты касьцёл 1
Гіры капліца 2
Градаўшчына касьцёл 1
Гудагай касьцёл 1
Дайлідкі касьцёл 1
Дубок касьцёл 1, капліца 2
Жукойні-Жэляцкія касьцёл 1
Завідзененты капліца 1
Кемелішкі касьцёл 1, капліца 2
Клюшчаны касьцёл 1, капліца 1
Лазоўка капліца 1
Лоша капліца 1
Міхалішкі касьцёл 1, капліца 1
Падольцы капліца 1
Пелегрында капліца 4
Сакалойці капліца 1
Слабодка капліца 1
Страча капліца 1
Чэхі капліца 1
Шайкуны капліца 1

Ашмянскі
Аляны капліца 1
Анжадава касьцёл 1
Ашмяны касьцёл 2, капліца 1
Баруны касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Гальшаны касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Гароднікі капліца 1
Граўжышкі касьцёл 1, капліца 1
Двор-навасёлкі капліца 1
Жупраны касьцёл 1
Мураваная Ашмянка касьцёл 1, капліца 2
Паляны капліца 1
Цудзенішкі касьцёл 1

Бераставіцкі
Вялікая Бераставіца касьцёл 2
Вялікія Эйсманты касьцёл 1
Глебавічы капліца 1
Кватэры капліца 1
Макараўцы касьцёл 1
Малая Бераставіца касьцёл 1
Масаляны капліца 1
Трэцьцякі капліца 1

Ваўкавыскі
Ваўкавыск касьцёл 2, капліца 4
Вільчукі капліца 1
Войткавічы капліца 1
Воўпа касьцёл 1, капліца 1
Вярэйкі касьцёл 1, капліца 1
Гнезна касьцёл 1, капліца 2
Ізабелін касьцёл 1
Лічыцы капліца 1
Мсьцібава касьцёл 1, капліца 2
Падароск касьцёл 1
Рось касьцёл 1, капліца 2
Рэпля касьцёл 1, капліца 2
Шылавічы касьцёл 1

Воранаўскі
Беняконі касьцёл 1
Воранава касьцёл 1
Восава касьцёл 1
Гародна капліца 1
Германішкі касьцёл 1, капліца 1
Жырмуны касьцёл 1, капліца 1
Забалаць касьцёл 1
Канвелішкі касьцёл 1
Кулькішкі капліца 1
Нача касьцёл 1, капліца 1
Падзітва капліца 1
Правожа капліца 1
Пеляса касьцёл 1
Радунь касьцёл 1
Свілы капліца 1
Таврелі капліца 1
Тракелі касьцёл 1, капліца 1

Гарадзенскі
Адамавічы касьцёл 1
Адэльск касьцёл 1
Азёры касьцёл 1, капліца 1
Галынка касьцёл 1
Гародня касьцёл 7, кляштар 3, калегіюм 1, капліца 39, курыя1
Гінавічы капліца 2
Гожа касьцёл 1
Грандзічы касьцёл 1
Жытомля касьцёл 1
Занявічы касьцёл 1
Зарачанка касьцёл 1
Індура касьцёл 1
Казловічы касьцёл 1
Калеты капліца 1
Кашубінцы касьцёл 1, капліца 1
Квасоўка касьцёл 1
Копцеўка касьцёл 1
Новая Руда касьцёл 1, капліца 2
Падлабеньне касьцёл 1
Панямонь капліца 1
Парэчча касьцёл 1
Перстунь касьцёл 1
Прывалка касьцёл 1
Путрышкі касьцёл 1
Русота капліца 1
Сапоцкін касьцёл 1, капліца 2
Селіванаўцы касьцёл 1
Скідзель касьцёл 1, капліца 1
Сьвіслач капліца 1
Сьвяцк капліца 1

Дзятлаўскі
Дворэц касьцёл 1
Дзятлава касьцёл 2, капліца 2
Лапушна капліца 1
Наваельня касьцёл 1
Раготна касьцёл 1
Рандзілаўшчына касьцёл 1, капліца 4
Руда Яварская касьцёл 1
Стараельня касьцёл 1

Зэльвінскі
Алексічы капліца 1
Дзярэчын касьцёл 1, капліца 1
Драпаўцы капліца 1
Зэльва касьцёл 1, капліца 1
Крамяніца касьцёл 1, капліца 1
Луконіца касьцёл 1
Міжэрычы касьцёл 1
Старое сяло касьцёл 1

Іўеўскі
Вікшняны капліца 1
Ганчары капліца 1
Геранёны касьцёл 1, капліца 2
Дуды касьцёл 1
Едзінцы капліца 1
Жамыслаўль касьцёл 1, капліца 2
Іўе касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Карэвічы капліца 1
Квяткоўцы капліца 1
Лаздуны касьцёл 1
Лаздуны 2-е капліца 1
Ліпнішкі касьцёл 1, капліца 2
Меляхі капліца 1
Суботнікі касьцёл 1
Сураж капліца 1
Сурвілішкі касьцёл 2
Трабы касьцёл 1
Урцішкі капліца 3
Цэнтральная капліца 1
Чарнелі капліца 1
Юрацішкі касьцёл 1

Карэліцкі
Варонча касьцёл 1, капліца 1
Карэлічы касьцёл 1
Мір касьцёл 1, капліца 1
Обрына капліца 1
Рудзьма капліца 1
Сэрвач капліца 1

Лідскі
Альгоўцы капліца 1
Бахматы капліца 1
Баяркі капліца 1
Белагруда касьцёл 1
Беліца касьцёл 1, капліца 1
Бердаўка касьцёл 2
БЯрозаўка касьцёл 1
Вавёрка касьцёл 1
Вашкевічы (Агароднікі) касьцёл 1, капліца 1
Дворышча капліца 2
Дзітва капліца 1
Зарачаны капліца 1
Красная капліца 1
Крупава касьцёл 1
Ліда касьцёл 3, капліца 2
Мінойты касьцёл 1
Мохавічы капліца 1
Нецеч касьцёл 1
Станкевічы капліца 1

Мастоўскі
Белавічы капліца 1
Вялікая Рагозніца касьцёл 1
Лунна касьцёл 1, капліца 3
Масты касьцёл 1
Мікелеўшчына касьцёл 1
Пескі касьцёл 1, капліца1
Правыя Масты касьцёл 1, капліца 2
Струбніца касьцёл 1
Ябланава касьцёл 1

Наваградскі
Волкавічы капліца 1
Любча касьцёл 1
Мількавічы капліца 1
Наваградак касьцёл 2, кляштар 1, капліца 4
Нясуцічы капліца 1
Радагошча капліца 1
Слабодка капліца 1
Суляцічы капліца 1
Уселюб касьцёл 1, капліца 1

Слонімскі
Высоцк касьцёл 1
Дзеравянчыцы капліца 1
Ісаевічы капліца 1
Новыя Дзевяткавічы касьцёл 1, капліца 2
Слонім касьцёл 3, кляштар 3, капліца 1
Сялявічы касьцёл 1
Талькаўшчына капліца 1

Смургонскі
Алянец капліца 1
Антосіна капліца 1
Ардашы капліца 1
Вішнева касьцёл 1, капліца 2
Войстам касьцёл 1, капліца 1
Выгаляненты капліца 1
Дабраўляны капліца 1
Данюшава касьцёл 1, капліца 1
Дубатоўка капліца 1
Жодзішкі касьцёл 1, калегіюм 1, капліца 1
Залесьсе капліца 1
Івашкаўцы капліца 1
Карані капліца 1
Казярнякі капліца 1
Крэва касьцёл 2
Кушляны капліца 2
Малінавая капліца 1
Медрыкі капліца 1
Мілуці капліца 1
Наваспаск касьцёл 1
Новае Сяло капліца 1
Нястанішкі касьцёл 1, капліца 1
Расла капліца 2
Рыбакі капліца 3
Смургоні касьцёл 1
Солы касьцёл 1
Трылесіна капліца 1
Угляны капліца 1

Сьвіслацкі
Вялікая Сьвенціца капліца 1
Грынявічы касьцёл 1
Карэвічы касьцёл 1
Поразава касьцёл 1, капліца 1
Сьвіслач касьцёл 1
Яцьвязь капліца 1

Шчучынскі
Астрына касьцёл 1, капліца 1
Барташы капліца 1
Васілішкі касьцёл 1
Дзембрава касьцёл 1
Жалудок касьцёл 1
Забалаць капліца 1
Ішчальна касьцёл 1
Каменка касьцёл 1
Ляцк касьцёл 1, капліца 1
Новы Двор касьцёл 1, капліца 2
Першамайская касьцёл 1
Ражанка касьцёл 1, капліца 1
Старыя Васілішкі касьцёл 1
Шастакоўцы капліца 1
Шчучын касьцёл 1, калегіюм 1, капліца 3
Яцьвяск капліца 1


Гомельская вобласьць

Веткаўскі раён
Рудня Стаўбунская капліца 2
Рудня-Шлягіна капліца 1

Гомельскі раён
Гомель касьцёл 1, капліца1

Жлобінскі
Жлобін касьцёл 1

Жыткавіцкі
Жыткавічы касьцёл 1

Мазырскі
Мазыр касьцёл 2, кляштар 2

Нараўлянскі раён
Грушаўка касьцёл 1

Петрыкаўскі
Петрыкаў касьцёл 1

Рагачоўскі
Рагачоў касьцёл 1
Антушы касьцёл 1

Рэчыцкі
Рэчыца касьцёл 1

Сьветлагорскі
Сьветлагорск касьцёл 1

Хойнікаўскі
Хойнікі касьцёл 1


Магілёўская вобласьць

Асіповіцкі раён
Асіповічы касьцёл 1
Казімірава касьцёл 1

Бабруйскі раён
Бабруйск касьцёл 2
Ізюмава капліца 1

Бялыніцкі раён
Сьвяцілавічы касьцёл 1

Глускі раён
Глуск капліца 1

Дрыбінскі
Расна касьцёл 1

Касьцюковіцкі
Канічы касьцёл 1

Кіраўскі Жылічы касьцёл 1

Магілёўскі
Княжычы касьцёл 1
Магілёў касьцёл 2, капліца 3, капліца ў папраўчай калоніі

Мсьціслаўскі
Мсьціслаў касьцёл 2, калегіюм 1

Чавускі
Чавусы касьцёл 1

Чэрыкаўскі
Чэрыкаў касьцёл 1

Шклоўскі
Фашчаўка капліца 1
Шклоў касьцёл 1


Менская вобласьць

Барысаўскі раён
Барысаў касьцёл 1, капліца 2
Зэмбін касьцёл 1
Кішчына Слабада капліца 1
Навішчына капліца 1

Бярэзінскі
Багушэвічы касьцёл 1

Валожынскі
Багданава касьцёл 1
Вайганы капліца 1
Валожын касьцёл 1
Вішнева касьцёл 1, капліца 2
Душкава капліца 4
Забрэжжа касьцёл 1
Івянец касьцёл 2, кляштар 1, капліца 2
Камень касьцёл 1, капліца 1
Лоск касьцёл 1
Падбярэзь капліца 1
Падневічы капліца 3
Перажоры капліца 1
Пяршаі касьцёл 1
Ракаў касьцёл 1, капліца 11
Сівіца капліца 1
Старынкі касьцёл 1

Вялейскі
Абодаўцы капліца 2
Альковічы касьцёл 1, капліца 2
Асьцюковічы капліца 1
Будзькі капліца 1
Вайдзені капліца 2
Вязынь капліца 3
Вялейка касьцёл 1
Ганута капліца 2
Давыдкі касцёл 1
Даўгінава касьцёл 1, капліца 1
Ільля касьцёл 1
Касьцяневічы касьцёл 1
Лукавец касьцёл 1, капліца 1
Мацэвічы капліца 1
Мацькаўцы капліца 1
Папоўцы капліца 1
Родзевічы капліца 1
Рускае сяло капліца 1
Сьцешыцы касьцёл 1
Сэрвач касьцёл 1, капліца 3

Ігуменскі
Ігумен касьцёл 2, капліца 4
Раванічы касьцёл 1

Капыльскі
Вусава капліца 1
Грозаў касьцёл 1
Капыль касьцёл 1
Чырвоная Дубрава капліца 1
Жабчава капліца 1

Клецкі
Галынка капліца 1
Заастравечча касьцёл 1, капліца 1
Карацак капліца 1
Клецак касьцёл 2, кляштар 1, капліца 1
Нагорнае касьцёл 1, капліца 1
Салаўі капліца 1

Койданаўскі
Баравое капліца 1
Волма касьцёл 1, капліца 2
Койданава касьцёл 1
Старынкі касьцёл 1

Крупскі
Бобр касьцёл 1
Крупкі касьцёл 1
Халопенічы касьцёл 1

Лагойскі
Акалова касьцёл 1
Амнішава капліца 1
Гайна касьцёл 1
Ганевічы касьцёл 1, капліца 1
Жардзяжжа капліца 1
Корань касьцёл 1
Лагойск касьцёл 1
Студзянец капліца 1
Хатаевічы (Акцябр) капліца 1

Любанскі
Любань касьцёл 1

Маладзечанскі
Аборак касьцёл 1
Беніца касьцёл 1
Гарадзілава капліца 2
Дамашы капліца 1
Дуброва касьцёл 1
Краснае касьцёл 1, капліца 1
Лебедзева касьцёл 1, капліца 2
Маладзечна касьцёл 2, кляштар 1, капліца 2
Малінаўшчына капліца 1
Маркава капліца 1
Палачаны касьцёл 1
Радашкавічы касьцёл 1, капліца 1
Раёўка капліца 1
Хоўхлава касьцёл 1, капліца 1

Менскі
Бараўляны капліца 1
Борздынь капліца 1
Заслаў'е касьцёл 1
Каралішчавічы касьцёл 1
Менск касьцёл 6, кляштар 2, капліца 22
Раўбічы касьцёл 1, капліца 1?
Сініло касцёл 1
Шабуні капліца 1

Мядзельскі
Баяры капліца 3
Будслаў касьцёл 1, капліца 2
Весялуха касьцёл 1
Грыбкі капліца 1
Засьвір касьцёл 1, кляштар 1, капліца 2
Ілава капліца 2
Кабыльнік касьцёл 1
Канстанцінава касьцёл 1, капліца 2
Крывічы касьцёл 1, кляштар 1, капліца 1
Мядзела касьцёл 1, кляштар 1, капліца 5
Навасёлкі капліца 3
Пронькі капліца 1
Старая Жосна капліца 1
Сьвір касьцёл 1, капліца 2
Шэметава касьцёл 1
Юшкавічы касьцёл 1

Нясьвіскі
Вужанка капліца 1
Вялікая Ліпа капліца 3
Гарадзея касьцёл 1
Друцкаўшчына капліца 1
Завушша капліца 1
Макашы капліца 1
Новыя Навасёлкі касьцёл 1
Нясьвіж касьцёл 2, кляштар 2, капліца 5
Пагарэльцы капліца 1
Пляшэвічы капліца 1
Прасьці капліца 1
Сейлавічы касьцёл 1
Сноў касьцёл 1
Сычы капліца 1

Пухавіцкі
Анетава капліца 1
Дукора касьцёл 1
Междурэчча капліца 1
Пратасаўшчына капліца 1
Суцін капліца 1

Салігорскі
Салігорск касьцёл 1

Слуцкі
Вынісцы касьцёл 1
Замосьце касьцёл 1
Лянькі капліца 1
Слуцак касьцёл 1, капліца 1, кляштар 1

Смалявіцкі
Жодзіна касьцёл 1
Смалявічы касьцёл 1

Старадарожскі
Старыя дарогі касьцёл 1

Стаўпецкі
Атцэда капліца 1
Дзераўная касьцёл 1, капліца 2
Жацерава касьцёл 1
Куль капліца 1
Налібакі касьцёл 1, капліца 1
Новы Сьвержань касьцёл 1, капліца 2
Пільніца капліца 1
Раеўшчына капліца 1
Рубяжэвічы касьцёл 1
Русакі капліца 1
Стоўпцы капліца 2
Сула капліца 1
Сьвярынава капліца 1
Хатава касьцёл 1
Цеснавая касьцёл 1
Халаімаўшчына капліца 1
Янкавічы капліца 1

Уздзенскі
Канапелькі Кухцічы капліца 1
Узда касьцёл 2, капліца 1